Алім Селімаў: «Для беларусаў выступ на ЧЕ выдаўся добрым. Але хацелася больш золата»
22 лютага, 11:23
Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў падвёў вынікі чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Беларускія спартсмены выступалі ў нейтральным статусе. Яны заваявалі 7 медалёў.
– Можна лічыць, выступ удалося. Ставілі вялікія задачы. Хацелася больш золата. Але, лічу, каманда выступіла добра. У нас 7 медаляў. Кожны змог праявіць сябе.
– 7 медалёў – шмат ці мала?
– Калі ўлічваць рэальныя сілы нашых хлопцаў, гэта нармальна. Але магло быць болей. Многія рабяты не змаглі выпрацаваць свой патэнцыял на максімуме. Былі рабяты, якія крыўдна прайгралі, – сказаў Селімаў.