Tribuna/Водныя віды/Блогі/Эпічнае падзенне сінхраніста падчас адкрыцця алімпійскага аб'екта ў Францыі. Макрон трымаўся, каб не зарагатаць

Эпічнае падзенне сінхраніста падчас адкрыцця алімпійскага аб'екта ў Францыі. Макрон трымаўся, каб не зарагатаць

Кур'ёз.

5 красавіка, 14:41
Эпічнае падзенне сінхраніста падчас адкрыцця алімпійскага аб'екта ў Францыі. Макрон трымаўся, каб не зарагатаць

4 красавіка прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прыбыў у Сен-Дэні (прыгарад Парыжа) на адкрыццё Алімпійскага воднага цэнтра. Падчас Гульняў тут разыграюць медалі ў сінхронным плаванні і скачках з трампліна, арэна таксама прыме матчы па водным пола.

У адкрыцці ўдзельнічалі 130 юных спартсменаў, а таксама зоркі зборнай Францыі. Адзін з эпізодаў – сінхронны скачок з трампліна. Выконвалі яго прафесійныя спартсмены, якія заваявалі алімпійскія ліцэнзіі: Гвендаль Біш, Жуль Буйе і Алексіс Жандар. Першыя двое выканалі скачок без праблем. А вось Жандар паслізнуўся на трампліне, стукнуўся спінай і няўклюдна паваліўся ў ваду. Атрымалася пацешна:

Кур'ёзнае падзенне насмяшыла Макрона, які ледзь стрымаўся:

Жандар таксама з гумарам паставіўся да сваёй няўдачы:

«Тут асабліва няма чаго тлумачыць, я ўпаў на трамплін. Такое час ад часу здараецца, але на дэманстрацыі перад прэзідэнтам і ўсёй Францыяй звычайна такое не адбываецца… Дарэчы, са мной гэта ўпершыню за 26 год. Гэта няўдача, але я пакінуў тут сваю ДНК, на трампліне ўсё яшчэ ёсць кавалачак маёй спіны. Усё ў парадку, гэта ўсяго толькі драпіны», – сказаў Жандар.

Так выглядала спіна спартсмена пасля падзення:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты