Усе навіны

Чэмпіёнскі балід Шумахера прадалі на аукцыёне за рэкордныя 14,8 млн долараў

11 лістапада 2022, 08:18

На аўкцыёне Sotheby's прадалі балід «Ферары», на якім Міхаэль Шумахер заваяваў шосты чэмпіёнскі тытул у 2003 годзе.

Балід прадалі за 14,8 млн долараў – гэта рэкорд для сучаснай «Формулы-1».

Папярэдні рэкорд па продажах баліда «Ф-1» быў усталяваны 5 гадоў таму, тады «Ферары» F2001 прадалі за 7,5 млн даляраў.