Усе навіны

«Формула-1», Гран-пры Аўстраліі-2023, кваліфікацыя: Ферстапен выйграў поўл, Расэл – 2-й, Хэмілтан – 3-й

1 красавіка 2023, 10:52

Сёння, 1 красавіка, адбылася кваліфікацыя да трэцяй гонкі сезона «Формулы-1» – Гран-пры Аўстраліі-2023.

Поўл заваяваў пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен, гоншчыкі «Мэрсэдэса» Джордж Расэл і Льюіс Хэмілтан сталі другім і трэцім адпаведна.

Серхіа Перэс з «Рэд Бул» стаў 20-м з-за таго, што вылецеў у жвір.

Гран-пры Аўстраліі

Альберт-парк, Мэльбурн

Кваліфікацыя

Топ-10

1. Макс Ферстапен («Рэд Бул») - 1.16,732

2. Джордж Расэл («Мэрсэдэс») 0,236

3. Льюіс Хэмілтан («Мэрсэдэс») 0,372

4. Фернанда Алонса («Астан Марцін») 0,407

5. Карлас Сайнс («Ферары») 0,538

6. Ланс Строл («Астан Марцін») 0,576

7. Шарль Леклер («Ферары») 0,673

8. Алекс Албон («Уільямс») 0,877

9. П'ер Гаслі («Альпін») 0,943

10. Ніка Хюлькенберг («Хаас») 1,003

Выбылі пасля другога сегмента:

11. Эстэбан Акон («Альпін»)

12. Юкі Цунода («Альфа Таўры»)

13. Ланда Норыс («Макларэн»)

14. Кевін Магнусен («Хаас»)

15. Нік дэ Врыс («Альфа Таўры»)

Выбылі пасля першага сегмента:

16. Оскар Піястры («Макларэн»)

17. Чжоў Гуаньюй («Альфа Рамэа»)

18. Логан Сарджэнт («Уільямс»)

19. Валтэры Ботас («Альфа Рамэа»)

20. Серхіа Перэс («Рэд Бул»)