Усе навіны

Тота Вольф: «За 15 гадоў працы ў «Формуле 1», я ні разу не бачыў панацэі, якая раптоўна дадае паўсекунды»

10 траўня, 13:53

Кіраўнік «Мэрсэдэса» Тота Вольф распавёў аб абнаўленні баліда да Гран-пры Італіі.

«Нам трэба трымаць уласныя чаканні пад кантролем, таму што мы прывязем пакет абнаўленняў, які будзе складацца з новых дэталяў – падвескі, карпусы і некаторых іншых рэчаў.

Але за 15 гадоў працы ў «Формуле 1», я ні разу не бачыў панацэі, якая раптоўна дадае паўсекунды. Таму я вельмі сумняваюся, што такое здарыцца зараз.

Тым не менш, я з нецярпеннем чакаю, калі мы выключым з ўраўнення некаторыя зменныя. На нашу думку, мы не разумеем нейкія рэчы ў балідзе. Спадзяюся, мы атрымаем больш стабільную тэхніку і ўбачым кропку адліку, ад якой можна будзе рухацца.

Мы стараемся павялічыць прыціскную сілы і зрабіць лепшую механічную платформу. Мы ўкараняем новы корпус, дно, падвеску, і гэта дастаткова маштабная праца, вялікае хірургічнае ўмяшанне», – сказаў Вольф