Усе навіны

Раян Рэйнальдс уваходзіць у групу інвестараў, якая выкупіла 24% акцый каманды «Формулы-1» «Альпін»

26 чэрвеня, 11:58

Галівудскі акцёр Раян Рэйнальдс уваходзіць у групу інвестараў, якая выкупіла 24% акцый каманды «Формулы-1» «Альпін».

Кошт пакупкі склаў 200 мільёнаў еўра.

Таксама ў групу ўваходзяць Роб Макелхені, які разам з Рэйнальдсам з'яўляецца саўладальнікам футбольнага клуба «Рэксхэм», Otro Capital і RedBird Capital. Раней RedBird набыла футбольны клуб «Мілан» за 1,2 млрд еўра, а таксама мае кантрольны пакет акцый «Тулузы».

«Альпін» зараз ідзе 5-м у Кубку канструктараў.