Усе навіны
Photo

З 2026 года Гран-пры Іспаніі будзе праводзіцца ў Мадрыдзе

23 студзеня, 22:24

«Формула-1» абвясціла, што з 2026 года Гран-пры Іспаніі будзе праводзіцца ў Мадрыдзе на трасе, якая будзе пабудавана вакол выставачнага цэнтра IFEMA.

Пагадненне падпісана да канца 2035 года.

Наступныя два этапы пройдуць на трасе «Барселона-Каталунья», а затым ужо адбудзецца пераезд у Мадрыд.

Пры ўмове канчатковага адабрэння праекта, траса будзе мець 20 паваротаў, якія будуць уключаць вулічныя і не вулічныя ўчасткі, прагназуемы час кваліфікацыйнага круга – 1 хвіліна 32,4 секунды.