Усе навіны

Хэмілтан плануе перайсці ў «Ферары» у 2025 годзе

1 лютага, 15:11

Сяміразовы чэмпіён «Формулы-1» Льюіс Хэмілтан з «Мэрсэдэса» плануе перайсці ў «Ферары» у сезоне-2025, паведамляе Motorsport.com.

Пакуль не зразумела, ці быў падпісаны канчатковы кантракт, але перамовы знаходзяцца на прасунутай стадыі і могуць быць завершаны да канца гэтага тыдня.

«Ферары» ужо даўно праяўляе цікавасць да Хэмілтана, але раней іх прапановы былі адхіленыя, бо Льюіс лічыў, што «Мэрсэдэс» прапануе яму найлепшы шлях да поспеху.

У мінулым годзе Хэмілтан падпісаў кантракт з «Мэрсэдэсам» на 2024 і 2025 гады, але, верагодна, другі сезон мог быць толькі опцыяй.

Гэта азначае, што Хэмілтан, хутчэй за ўсё, мае права на адступныя - калі ён падпіша кантракт з «Ферары», то зможа далучыцца да каманды з 2025 года.

Каманды пакуль ніяк не каментуюць гэтую інфармацыю.

Люіс выступае за «Мэрсэдэс» з 2013 года, ён зраўняўся з Міхаэлем Шумахерам па колькасці тытулаў у «Формуле-1» - па 7, апошняе чэмпіёнства брытанец заваяваў у сезоне-2020.