Усе навіны

Ферстапен заваяваў пяты Вялікі шлем у кар'еры і зраўняўся з Шумахерам

3 сакавіка, 11:58

Пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен выйграў першую гонку сезона-2024 – фінішаваў першым на Гран-пры Бахрэйна.

Ферстапен атрымаў 5-ы Вялікі шлем у кар'еры, атрымаў поўл, праехаў самае хуткае кола, а таксама лідзіраваў на кожным крузе.

Па гэтым паказчыку пілот зраўняўся з Альберта Аскары і Міхаэлем Шумахерам. Толькі Джым Кларк (8) і Льюіс Хэмілтан (6) больш.

Першы Вялікі шлем Ферстапен заваяваў у 2021 годзе на Гран-пры Аўстрыі, таксама ў 2022-м на Гран-пры Эміліі Раманьі і двойчы ў 2023-м у Іспаніі і Катары.