Усе навіны

Кантракт Ферстапена дазваляе яму пакінуць «Рэд Бул», калі з каманды сыдзе Гельмут Марка – ён можа перайсці ў «Мэрсэдэс»

4 сакавіка, 22:12

Трохразовы чэмпіён «Формулы-1» у складзе «Рэд Бул» Макс Ферстапен можа пакінуць сваю каманду пры ўмове, што яе пакіне дарадца Гельмут Марка, паведамляе F1-Insider.com.

У кантракце нідэрландца ёсць адпаведны пункт. Крыніца паведамляе, што такое развіццё падзей не выключана з-за сітуацыі вакол кіраўніка каманды Крысціяна Хорнера, якога абвінавачвалі ў неадэкватных і некантралюемых паводзінах да калег-жанчын.

Таксама бацька Ферстапэна заявіў, што «Рэд Бул» знаходзіцца пад пагрозай распаду з-за Хорнера. Была інфармацыя, што ён паведаміў сябрам, што ягоны сын можа сысці з «Рэд Бул» на фоне нявызначанасці.

Пазней з'явілася інфармацыя, што Ферстапен можа перайсці ў «Мэрсэдэс», які ў наступным сезоне развітаецца з Люісам Хэмілтанам.

«Па мне, я не буду стаяць на шляху Макса», – сказаў Марка ў адказ на магчымы пераход Макса ў «Мэрсэдэс».

Нагадаем, што Ферстапен атрымаў перамогу на першым Гран-пры сезона.