Усе навіны

Суд ЕС пастанавіў, што гоншчык з беларускім паходжаннем Мазепін павінен быць выключаны з санкцыйнага спісу

20 сакавіка, 14:30

Былы расійскі пілот «Формулы-1» з беларускім паходжаннем Мікіта Мазепін выйграў справу па выключэнні з санкцыйнага спіса ЕС.

Рашэнне на карысць расіяніна прыняў Суд агульнай юрысдыкцыі Еўрапейскага Саюза.

Пасля пачатку вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года Расія працягвае з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, Мазепін быў уключаны ў санкцыйны спіс з-за сувязей яго бацькі з Крамлём. Расійскі алігарх Дзмітрый Мазепін уваходзіў у блізкае асяроддзе Уладзіміра Пуціна.

Суд пастанавіў, што «сямейныя сувязі гоншчыка з бацькам з'яўляюцца недастатковым аргументам для таго, каб лічыць яго звязаным са сваім бацькам агульнымі інтарэсамі».

Нагадаем, што ў лютым 2022 года каманда Хаас завяршыла супрацоўніцтва з Мазепіным і спонсарам каманды «Уралкаліем».