Усе навіны

Леўчанка абвясціла пра завяршэнне кар'еры

12 лістапада 2022, 08:01
1

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка абвясціла пра завяршэнне прафесійнай кар'еры.

«Дарагі Баскетбол… Мы пазнаёміліся, калі мне было 10 гадоў. Гэта не было любоўю з першага погляду, але як толькі я зразумела, што гэта рэальна, мы былі неразлучныя 28 гадоў. Ты даў мару маладой дзяўчыне з маленькага горада ў Беларусі.

Мара з дзяцінства – гуляць у WNBA. Я ніколі не бачыла ніякіх гульняў і не ведала гульцоў. Я проста ведала, што менавіта там я хацела гуляць. І хоць большую частку часу мая мара здавалася людзям вар'яцкай і нерэалістычнай, для мяне яна была рэальнай і магчымай. Ніколі не мела значэння, што хтосьці думаў. Адна рэч, якой я навучылася ў цябе, заключаецца ў тым, што верыць у сябе – гэта ўсё, што табе трэба», – напісала Леўчанка.

Адзначым, што Леўчанка выступала ў WNBA за «Шарлоту», «Вашынгтон» і «Атланту». Разам з «Атлантай» гуляла ў фінале WNBA. А таксама станавілася бронзавай прызёркай жаночага чэмпіянату Еўропы-2007.

Апошнім клубам Леўчанкі быў грэчаскі «Панатынаікос», за які баскетбалістка выступала ў сезоне 2020/21.