Усе навіны

Дрэйманд Грын: «Не думаю, што «Голдэн Стэйт» – безумоўна лепшая каманда ў лізе»

13 лістапада 2022, 22:56

Форвард «Голдэн Стэйт» Дрэйманд Грын падзяліўся думкамі пра узровень каманды.

«Не, я не думаю, што мы – безумоўна лепшая каманда ў лізе. Не, такога меркавання няма.

Але думаю, што «Голдэн Стэйт» зноў выйграе чэмпіянат. Незалежна ад таго, ці лепшая мы каманда ці не, усім пляваць. Я нават не ведаю, ці былі мы найлепшай камандай у мінулым сезоне. Але мы станем чэмпіёнамі», – сказаў Грын для Unfiltered with Complex Sports.

У «Уорыёрз» у гэтым сезоне вынік 5-7, і знаходзіцца каманда на 12-м месцы Заходняй канферэнцыі.