Усе навіны

Леўчанка пра рэакцыю на завяршэнне яе кар'еры: «Нават «Прэсбол» баяўся напісаць пра гэта. Ні ў аднаго ябацькі няма негатыўнага, каб сказаць у адносінах да мяне. Таму няхай маўчаць»

16 лістапада 2022, 13:31

Беларуская экс-баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрв'ю Яраславу Пісарэнку для YouTube-канала «Чеснок» падзялілася меркаваннем аб рэакцыі на яе заяву аб завяршэнні кар'еры ад беларускіх СМІ і экс-партнёрак па камандзе.

– Адзін з самых значных і вядомых у Беларусі гульцоў завяршае кар'еру. Ці пісаў табе хтосьці з каманды, былых калег, сябровак па зборнай?

– Вядома, мы ж ведаем усіх гэтых сябровак, і бачылі, як усё пасля 2020 года падзялілася. Канешне, Каця Сныціна, Наташа Марчанка [напісалі]. А так, у прынцыпе, усё. Спартсменкі з-за мяжы, з якімі я гуляла ў клубах. Нават «Прэсбол» баяўся напісаць пра гэта.

– Не крыўдна табе, што, зразумела, што быў падзел, але было шмат класных момантаў. Такая сітуацыя якую эмоцыю выклікае?

– Ведаеш, за апошнія гады ў мяне адбыўся такі рост у плане таго, што няма нейкіх крыўд, няма «павінны былі, быццам бы, я ж столькі гадоў аддала». Іх маўчанне надало мне наадварот статус такі.

Здавалася б, такі спартовец сканчае кар'еру. Давай называць рэчы сваімі імёнамі: на сённяшні дзень у Беларусі няма такога чалавека, калі браць мае тытулы і колькасць клубаў, якіх больш за 23. Ніхто не гуляў ні ў НБА, ні ў жаночым НБА, ніхто не гуляў у фінале жаночага НБА. Мы можам і надалей працягваць.

У нас звычайна як, калі мы бярэм прапаганду нейкую, нейкі пазітыў яны перавернуць у негатыў. Калі з Недасекавым была размова, то пісалі «нейкая баскетбалістка». А тут поўнае маўчанне. Ні ў аднаго заўзятага ябацькі на сённяшні дзень няма чаго сказаць негатыўнага ў адносінах да мяне. Усе гэтыя людзі, назіраючы ціхенька, бачачы канчатак маёй кар'еры, ім нават сказаць няма чаго. Для мяне гэта як быццам вялізныя апладысменты. Я гэта так успрымаю.

Бо звычайна, калі нешта добрае адбываецца, то прапаганда ўсё гэта пераверне, а тут ім нават пераварочваць не было чаго. Таму няхай яны маўчаць, – сказала Леўчанка.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com