Усе навіны

Былы гулец НБА Хамфрыс зрабіў камінг-аўт

16 лістапада 2022, 14:23

Аўстралійскі цэнтравы «Мельбурна» Айзек Хамфрыс абвясціў пра тое, што ён гей.

Тэлекампанія СNN, інтэрв'ю якой даў Хамфрыс, сцвярджае, што гулец з'яўляецца першым адкрытым баскетбалістам-геем у вядучых лігах свету.

«У гэтае міжсезонне я шмат чаго зразумеў пра сябе. Я ведаў, што калі я хачу далучыцца да каманды і пачаць сезон, то мне давядзецца быць такім, які я ёсць. Больш не хавацца.

На працягу ўсёй маёй кар'еры не было рэальнасці, дзе я мог бы быць адкрытым геем, гуляючы ў баскетбол. Да гэтага часу.

Я гуляў усюды – у НБА, Еўропе, зборнай Аўстраліі, і ў асноўным усюды быць спартоўцам такога ўзроўню азначае зарабляць грошы, сустракацца з дзяўчынамі і быць лепшым баскетбалістам, якім толькі магчыма.

У канцы 2020 года, калі мая адзінота, нянавісць да сябе і сорам нарэшце ўзялі сваё, я вырашыў, што пакончыць з сабой будзе менш балючым варыянтам. Я вырашыў, што гэта канец. Толькі прачнуўшыся наступнай раніцай я зразумеў, што ледзь не зрабіў.

У Лос-Анджэлесе я быў у асяроддзі самых паспяховых людзей у свеце, пачынаючы ад музыкаў і заканчваючы медыяперсонамі, якія пераканалі мяне, што быць адкрытым геем гэта радасць», – распавёў Хамфрыс.

23-гадовы спартсмен выступаў за «Атланту», «Кліперс» у летняй лізе і «Лэйклэнд Мэджык» у G-лізе.