Усе навіны

Леўчанка пра Недасекава: «Гэты чалавек проста праяўляе сябе так, што акрамя, як крынж не ведаю, як гэта па-іншаму называць»

16 лістапада 2022, 16:55

Беларуская экс-баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрв'ю Яраславу Пісарэнка для YouTube-канала «ЧестнОК» падзялілася меркаваннем аб тым, каго яна лічыць самым крынжовым чалавекам у беларускім спорце.

– Які самы крынжовы персанаж цяпер у беларускай спартыўнай павестцы?

– Ну слухай, Недасекаў, нешта выклаў літаральна ўчора, што калі вайскоўцы пойдуць, то мы там з імі. Акей, добра, давай.

– На гэтым фоне, я проста ўспамінаю, калі ты гутарыла з Недасекавым, ты нават пазіцыянавала гэта не як батл, а як гутарку. Ты не шкадуеш цяпер, што ты проста выдаткавала час, а гэтая гутарка абсалютна ні да чаго не прывяла?

– Мне здаецца, што гэта да многага прывяло, гэта паказала яго асобу, ідэнтычнасць, што ўнутры там. Гэта не проста выразкі з нейкіх інтэрв'ю, гэта было ўсё жывое, усе гэта бачылі.

Інтэрнэт усё памятае. Я захавала гэта, многія дагэтуль лазяць туды ціхенька дзесьці нешта каментуюць. У мяне не было нават тады намеру кпіць з гэтага. Я сапраўды хацела проста пагутарыць, але гэты чалавек проста праяўляе сябе так, што акрамя, як крынж не ведаю, як гэта па-іншаму называць, – сказала Леўчанка.