Усе навіны

НБА: 37+13 ад Тэйтума дапамаглі «Бостану» справіцца з «Даласам», «Голдэн Стэйт» абгуляў «Кліпэрз»

24 лістапада 2022, 09:46

У ноч на 24 лістапада падчас рэгулярнага чэмпіянату НБА прайшлі 12 матчаў.

«Бостан» справіўся на сваёй арэне з «Даласам» (125:112). Джэйсан Тэйтум прынёс «Селтыкс» 37 ачкоў і 13 падбораў, Джэйлен Браўн дадаў 31 ачко.

Дзеючы чэмпіён «Голдэн Стэйт» дома перапыніў пераможную серыю «Кліперз» на адзнацы ў 3 матчы. «Уорыёрз» выйгралі з лікам 124:107.

НБА

Рэгулярны чэмпіянат

«Шарлот» – «Філадэльфія» – 107:101 (21:33, 32:21, 26:21, 28:26)

«Кліўленд» – «Портленд» – 114:96 (28:21, 29:27, 30:27, 27:21)

«Індыяна» – «Мінесота» – 101:115 (21:29, 27:24, 29:34, 24:28)

«Бостан» – «Далас» – 125:112 (34:23, 36:26, 31:36, 24:27)

«Маямі» – «Вашынгтон» – 113:105 (28:26, 32:17, 23:37, 30:25)

«Таронта» – «Бруклін» – 98:112 (26:38, 25:14, 25:39, 22:21)

«Атланта» – «Сакрамента» – 115:106 (35:26, 37:31, 25:31, 18:18)

«Аклахома» – «Дэнвер» – 126:131 OT (21:38, 42:31, 34:15, 23:36, 6:11)

«Мілвокі» – «Чыкага» – 113:118 (33:32, 29:29, 21:29, 30:28)

«Сан-Антоніа» – «Новы Арлеан» – 110:129 (19:29, 28:37, 38:38, 25:25)

«Юта» – «Дэтройт» – 116:125 (25:30, 29:36, 36:32, 26:27)

«Голдэн Стэйт» – «Кліперз» – 124:107 (32:29, 34:18, 32:35, 26:25)