Усе навіны

«Мiнск» перамог упершыню ў сезоне Адзінай лігі ВТБ, для гэтага спатрэбілася 11 матчаў

24 лістапада 2022, 17:23

24 лістапада «Мiнск» у госцевым матчы рэгулярнага чэмпіянату Лігі ВТБ атрымаў перамогу над «Енісеем» (63:61). Для беларускай каманды гэта першая перамога ў сэзоне.

Каманда займае апошняе месца.

«Енісей» знаходзіцца на 10-й пазіцыі, пры гэтым каманда ні разу не перамагала ў гэтым сезоне дома.