Усе навіны

Леброн падняўся на 6-е месца ў гісторыі НБА па колькасці перадач

3 снежня 2022, 10:11

Форвард «Лейкерс» Леброн Джэймс выйшаў на 6-е месца ў гісторыі НБА па колькасці выніковых перадач за кар'еру.

У матчы з «Мілуокі» (133:129) Джэймс набраў 11 перадач. Увогуле на яго рахунку 10144 асістаў, па гэтым паказчыку ён абышоў Мэджыка Джонсана – 10141.

37-гадовы Джэймс правёў 1381 матч у НБА, на рахунку Мэджыка 906 гульняў.

Лідэр НБА па колькасці перадач Джон Стоктан (15 806), другі – Джэйсан Кід (12091), трэці – Крыс Пол (11071), чацвёрты – Стыў Нэш (10335) і пяты – Марк Джэксан (10334).

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com