Усе навіны

Кацярына Сныціна: «У мяне могуць забраць Радзіму, магчымасць вярнуцца дадому, ступіць на сваю зямлю. Але ў мяне не могуць забраць мяне»

3 снежня 2022, 21:55
1

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна ў інтэрв'ю «Позірк» падзялілася меркаваннем аб эміграцыі.

Два гады па-за Беларуссю сумуеце па дому?

– На днях вярталася з Вільні ў Англію і якраз думала пра гэта. У мяне могуць забраць Радзіму, магчымасць вярнуцца дадому, ступіць на сваю зямлю. Але ў мяне не могуць забраць мяне. У любым пункце зямлі буду заставацца сабой, усё той жа беларускай. Я перастала хвалявацца, што пакуль не магу вярнуцца ў Беларусь. Калі склалася такая сітуацыя, значыць, праз гэта трэба праходзіць. Мне вельмі пашанцавала, што навокал так шмат цудоўных беларусаў. Мы адзін аднаго падтрымліваем. І я ўпэўнена, што ў выніку ўсё будзе добра.

– Засталося спытаць: калі?

– Даты ў мяне няма. Але я ведаю, што, калі з'явіцца акно магчымасцей, мы павінны ім скарыстацца. Зрабіць ход у адказ. Гэта проста шлях, які я выбрала і які трэба прайсці. На пазітыве – калі трэба, цягнуць за сабой, быць прыкладам. І прымудрыцца атрымліваць асалоду ад працэсам, інакш можна з глузду з'ехаць. Спыняцца ці вяртацца назад – наогул не варыянт, – сказала Сныціна.