Усе навіны

Трэнер «Алімпіі» Дацун: «Нам патрэбныя гульні з камандамі Расіі. Думаю, заявімся там у лігу, атрымаем каласальны міжнародны досвед»

21 снежня 2022, 09:30

Галоўны трэнер гродзенскай «Алімпіі» Вікторыя Дацун падзялілася планамі на тое, каб клуб пад яе кіраўніцтвам у наступным годзе заявіўся ў расійскую лігу для атрымання міжнароднага вопыту.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяпер складаны перыяд, у нас няма еўракубкаў, але, як думаеце, ці зможам выкараскацца, застацца на тым жа ўзроўні пасля таго, як санкцыі скончацца? Відавочна, што яны некалі пройдуць.

– У нас добрая моладзь. Нам патрэбныя гульні з камандамі Расіі. Справа ў тым, што ў іх баскетбол крыху барзджэй. Калі заўважылі, то мы таксама перабудоўваемся. Наш баскетбол мяняецца вельмі выдатна. Я думаю, што ў наступным годзе наш клуб заявіцца ў якую-небудзь лігу Расіі, дзе мы будзем атрымліваць каласальны міжнародны досвед. Паверце, расейцы вельмі годныя супернікі.

– Згодзен. Гродна проста не самы багаты горад. Ці знойдзеце сродкі?

– Ну, я спадзяюся, што кіраўніцтва клуба заклапоціцца тым, каб знайсці фінансаванне, таму што моладзь у нас добрая, і ім трэба гуляць, – сказала Дацун.