Усе навіны

Дырэктар «Гарызонта» Львовіч: «Ёсць праблемы з моладдзю. Прыбяры Верамеенку з гэтага калектыву, і зусім іншы будзе вынік»

21 снежня 2022, 10:11

Дырэктар «Гарызонта» Дзмітры Львовіч падзяліўся праблемамі, якія існуюць у клубе на дадзены момант.

– Што тычыцца плюсаў – мы выйгралі чэмпіянат, мы выйгралі Кубак, але ёсць праблемы з моладдзю. Ёсць сур'ёзная праблема з моладдзю. Мы маем пару чалавек, якія прагрэсуюць, на якіх мы спадзяемся. Прыбяры Насцю Верамеенка з гэтага калектыву, і зусім іншы будзе вынік.

Але мы ўдзельнічаем у студэнцкай лізе РЧ, мы стараемся даць каляндар моладзі, каб моладзь неяк падрыхтаваць.

– А наогул дзяўчынкі прыходзяць у баскетбол? Як зараз з гэтым?

– У нас свая школа, якая Мінскі раён, [ёсць] дастаткова сур'ёзнае жаданне дзяцей трэніравацца, у нас зала забітая цалкам з 7 раніцы да 11 вечара. У тым ліку і дзеці. Таму ёсць жаданне дзяцей трэніравацца і развівацца.

Ёсць праблема з маладымі трэнерскімі кадрамі.

– Я бачыў зусім нядаўна ў трэнерскім штабе каманды, якая выступае ў Лізе РЧ, з'явілася Ануфрыенка.

– Гэта ў «Мінску», так. Ну нашы гульцы сыходзяць з вялікага спорту і добра, што яны застаюцца ў баскетболе. У нас і Марына Крэс, скончыўшы, працуе трэнерам, і зараз Юлія Рыцікава працуе ў сістэме клуба, – сказаў Львовіч.

Нагадаем, што Юлія Рыцікава з'яўляецца падпісанткай праўладнага ліста.