Усе навіны

Тэнэрыфэ прыме Міжкантынентальны кубак ФІБА ў 2023 годзе

25 снежня 2022, 21:59

У наступным годзе Міжкантынентальны кубак ФІБА прыме Тэнэрыфэ, Іспанія.

Спаборніцтва будзе праходзіць з 10 па 12 лютага.

У ім прымуць удзел іспанскі «Тэнэрыфэ», бразільскі «Сан-Паўлу», туніскі «Манастыр» і амерыканскі «Рыа-Грандэ Веле Вайперс» з NBA G League.

Матчы адбудуцца на арэне Пабелан Інсулар Сант'яга Марцін, дзе ўжо праходзіў турнір у 2020 годзе.

Лёсаванне 32-га розыгрышу турніру адбудзецца ў пачатку студзеня 2023 года.