Усе навіны

Мітчэл набраў 71 ачко ў матчы з «Чыкага» – гэта новы клубны рэкорд «Кліўленда»

3 студзеня 2023, 11:41

Абаронца «Кліўленда» Донаван Мітчэл абнавіў клубны рэкорд рэзультатыўнасці ў матчы з «Чыкага» (145:134 АТ).

Ён правёў на пляцоўцы 50 хвілін, за якія набраў 71 ачко, 11 перадач, 8 падбораў і 1 блок-шот. Мітчэл рэалізаваў 22 з 34 кідкоў з гульні, у тым ліку 7 з 15 трохачковых, а таксама 20 з 25 штрафных. 55 з 71 ачка набраў у другой палове матча плюс авертайм.

Цяпер 71 ачко ў адным матчы – новы рэкорд «Кавальерс». Раней лепшы вынік быў у Леброна Джэймса і Кайры Ірвінга – у 2017 і 2015 адпаведна яны набралі па 57 ачкоў.

Мітчэл устанавіў рэкорд у гэтым сезоне НБА па рэзультатыўнасці. Ён стаў 7-м гульцом у гісторыі лігі, які набраў 70+ ачкоў, але першым, хто здолеў пры гэтым набраць 10+ перадач.

Статыстыка Донавана ў гэтай гульні ўвайшла ў дзясятку самых рэзультатыўных выступаў у гісторыі НБА.