Усе навіны

Дончыч і Эмбіід – лепшыя гульцы снежня ў НБА

4 студзеня 2023, 16:35

НБА аб'явіла імёны лепшых гульцоў рэгулярнага чэмпіянату па выніках снежня.

У заходняй канферэнцыі ім стаў плэймэйкер «Даласа» Лука Дончыч, у каманды славенца рэкорд 11/4 за гэты адрэзак, а сам баскетбаліст у сярэднім набірае 35,1 ачка, 8,5 падбору і 9,3 перадачы.

Ва ўсходняй канферэнцыі лепшым стаў цэнтравай «Філадэльфіі» Джоэл Эмбіід – рэкорд каманды 9-4, камерунец набірае 35,4 ачка, 9,9 падбору і 4,2 перадачы.