Усе навіны

Сныціна стала найлепшай па ачках у матчы чэмпіянату Вялікабрытаніі

14 студзеня 2023, 23:03

14 снежня «Лондан Лаянс», за які выступае беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, абгулялі «Эсэкс Ребелс» у рамках чэмпіянату Вялікабрытаніі – 106:44.

Сныціна стала найлепшай у матчы па ачках. За 24 хвіліны 14 секундаў на пляцоўцы яна набрала 15 ачкоў, аддала 3 перадачы і здзейсніла 3 падборы.

Пасля 8 мінулых матчаў «Лондан Лаянс» займае першую пазіцыю ў чэмпіянаце Вялікабрытаніі. На рахунку клуба 16 ачкоў.