Усе навіны

Амерыканскі абаронца Брэйсі стаў гульцом «Мінска»

22 студзеня 2023, 14:23

Баскетбольны «Мінск» і амерыканскі абаронца ДаКуан Лестэр Брэйсі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве да заканчэння гульнявога сезону 2022/23.

У сезоне 2021/22 баскетбаліст выступаў за турэцкую каманду «Акішар Беледзіе». Спартсмен прыняў удзел у 14 матчах, праводзячы ў сярэднім за гульню на паркеце 33.4 хвіліны, набіраючы 22.6 ачкі, здзяйсняючы 3.2 падбору, 3.7 перадачы і 1.0 перахопу.

Таксама ў сезоне 2021/22 Брэйсі ў складзе чэшскай «Оламоўцка» прыняў удзел у 8-і гульнях з наступнай сярэдняй статыстыкай: 14.3 ачкі, 3.4 падборы, 3.6 перадачы, 0.9 перахопу.