Усе навіны

Алена Леўчанка: «Я пакідаю Грэцыю. Прыйшоў час ісці ў новае і невядомае – гэта зноў пераезд у іншую краіну і новае пачынанне»

30 студзеня 2023, 09:55

Беларуская экс-баскетбалістка Алена Леўчанка ў сваім Instagram падзялілася тым, што з’язджае з Грэцыі, дзе яна жыла апошнім часам і дзе скончыла сваю гульнявую кар’еру.

«Перамены …

Калі на іх рашаешся, заўсёды прысутнічае страх. Страх новага, пачынанне спачатку і думкі аб тым «Ці атрымаецца?»

Апошнія некалькі гадоў былі няпростымі, але такімі важнымі для мяне. Траўмы, падзеі ў Беларусі, турма, міграцыя, заканчэнне кар'еры і наладжванне жыцця ў Грэцыі. У гэтыя гады ў мяне адбыўся вялізны ўнутраны рост і я ўдзячная за гэты вопыт. Але прыйшоў час ісці ў новае і невядомае – гэта зноў пераезд у іншую краіну і новае пачынанне. Не буду хлусіць, унутры прысутнічаюць матылі і ў той жа час хваляванне. У добрым сэнсе гэтага слова.

Я пакідаю Грэцыю, краіну, у якую я проста закахалася, са ўсімі яе складанасцямі, і іду ў новае, і сапраўды ведаю адно: там дзе страх, там мая сіла.

Я ў прадчуванні гэтага жыццёвага падарожжа і хутка абавязкова падзялюся з вамі. Ну а пакуль, пакую рэчы (у гэтым я про) і дзякую Сусвету за новае пачынанне.

Марыце, верце і ніколі не здавайцеся, нават калі здаецца, што ўжо больш няма сіл», – напісала Леўчанка.