Усе навіны

Трафімава пра матчы са зборнай Расіі: «Магчыма, хваляванне будзе з-за таго, што гуляем дома. А з-за таго, што гэта Расія менавіта, нейкія дзяўчынкі – не думаю»

7 лютага 2023, 02:21

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Наталля Трафімава падзялілася меркаваннем пра таварыскія матчы са зборнай Расіі.

Сустрэчы пройдуць у Мінску 11 і 12 лютага ў Мінску на базе Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Матчы пачнуцца ў 13.00. Уваход – вольны.

– Наталля Уладзіміраўна, апошні матч наша зборная правяла аж паўтара гады таму. Наколькі складана зараз вяртацца да гульнявой практыцы?

–Не думаю, што з гэтым будуць праблемы. Усе дзяўчынкі гуляюць у клубах, на кіроўных ролях, атрымліваюць гульнявы час. Ні ў каго няма прастою тым больш, мы сустракаемся ў сярэдзіне гульнявога сезона. З гэтым не павінна быць праблем.

– Калі не сакрэт, чаму не атрымоўвалася ўвесь гэты час арганізаваць спарынгі з расіянкамі ці іншымі камандамі?

– Таму што на працягу сезона ёсць некалькі гульнявых вокнаў для кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. Літаральна перад самым лістападаўскім акном мы даведаліся, што нас усё ж заблакавалі – не пусцілі. І вось, ужо ў другім акне, мы сустракаемся з Расіяй. Таму не сказала б, што гэта нейкая вялікая праблема.

– Што з сябе ўяўляе Расія? Чаго чакаць ад спарынгаў?

– Годны, добры сапернік для нас. Жадаем перамагчы. Але для нас зараз галоўнае знайсці сувязь паміж маладым і старэйшым пакаленнем нашых гульцоў. Убачыць, як гэта ўсё выглядае ў баявых умовах.

– У расійскую зборную сапраўды выкліканыя тытаны расійскага баскетбола. Як моцна дзяўчыны перажываюць, хвалююцца на гэты конт? Ці наадварот – рады, што сустрэнуцца з такімі знакамітымі спартсменамі?

– Не думаю, што гэта нейкае… Магчыма, хваляванне будзе з-за таго, што гуляем дома. А з-за таго, што гэта Расія менавіта, нейкія дзяўчынкі - не думаю.

Для іх гэта выклік. Для кагосьці гэта ўвогуле дэбют у зборнай пры сваіх заўзятарах. Тут можа быць толькі з-за гэтага хваляванне, – лічыць Трафімава.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.