Усе навіны

«Тэнэрыфэ» стаў уладальнікам Міжкантынентальнага кубка ФІБА

13 лютага 2023, 14:33

Іспанскі «Тэнэрыфэ» адолеў у фінале Міжкантынентальнага кубка ФІБА бразільскі «Сан-Паўлу» (89:68).

Каманда трэці раз за апошнія 5,5 гадоў выйграла гэты тытул, да гэтага гэта здаралася ў 2017-м (перамога над «Гуарас дэ Лара») і 2020-м (перамога над «Віртусам»).

MVP стаў уругвайскі плэймэйкер «Тэнэрыфэ» Бруна Фіціпальда, які набраў 15 ачкоў і 6 перадач у гэтым матчы.

Міжкантынентальны кубак ФІБА

«Тэнэрыфэ» – «Сан-Паўлу» – 89-68 (25:19, 18:16, 22:18, 24:15)