Усе навіны

Галоўны трэнер «Мілуокі» Будэнхольцэр: «Не магу сказаць, ці згуляе Яніс Адэтакубма на матчы ўсіх зорак»

17 лютага 2023, 15:47

Галоўны трэнер «Мілуокі» Майк Будэнхольцэр пракаментаваў траўму лідара каманды Яніса Адэтакубма.

«Пакуль не магу сказаць, ці згуляе Яніс на Матчы ўсіх зорак. Першы агляд выклікае надзею, рэнтген не выявіў пералому.

Паглядзім, як ён будзе адчуваць сябе ў бліжэйшыя дні, працягнем ацэньваць яго стан», – заявіў Будэнхальцэр.

Адэтакумба атрымаў траўму рукі ў пачатку другой чвэрці, калі спрабаваў заблакаваць спробу Кобі Уайта з «Буллс» закінуць з-пад кальца.

Адэтакумба абраны капітанам адной са зборных на Матчы ўсіх зорак, які адбудзецца 19 лютага.