Усе навіны

Сныціна пра родную мову: «Мова, якую мы разумеем сэрцам, а не вушамі»

21 лютага 2023, 17:30

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна выказалася з нагоды міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

«Мы можам ведаць і размаўляць на розных мовах свету, але толькі адна мова будзе для нас роднай. Тая мова, якую мы разумеем сэрцам, а не вушамі», – сказала Сныціна.