Усе навіны

НБА ўвядзе сістэму Hawk-Eye

9 сакавіка 2023, 23:43

НБА ўвядзе новую тэхналогію, якая дапаможа мінімізаваць судзейскія памылкі.

НБА і SonySports падпісалі шматгадовую дамову з кампаніяй Hawk-Eye Innovations. Тэхналогія аптычнага адсочвання, якая ўжо шырока выкарыстоўваецца ў футболе, будзе здольная фіксаваць рух гульцоў і мяча ў рэжыме рэальнага часу.

Раней сістэма Hawk-Eye ужо тэставалася на матчах летняй лігі НБА – тады на пляцоўцы ў Лас-Вегасе працавала 14 відэакамер.

Поўнамаштабнае ўкараненне найноўшай тэхналогіі плануюць пачаць з сезона 2023/24.