Усе навіны

НБА дыскваліфікавала Джа Морэнта на 8 матчаў

15 сакавіка 2023, 23:20

НБА аб'явіла аб дыскваліфікацыі разыгрываючага «Мемфіса» Джа Морэнта на 8 матчаў.

Ён будзе мець права вярнуцца ў гульні супраць «Даласа», якая адбудзецца 20 сакавіка, паколькі прапусціў ужо 5 матчаў.

«Сёння ў офісе НБА ў Нью-Ёрку прайшла сустрэча паміж камісарам НБА Адамам Сільверам і Морэнтам, каб абмеркаваць яго паводзіны. Выканаўчы віцэ-прэзідэнт НБА, кіраўнік баскетбольнага аддзела Джо Дзюмарс і выканаўчы дырэктар НБПА Таміка Трэмалья таксама наведалі сустрэчу.

Офіс лігі правёў расследаванне інцыдэнту 4 сакавіка. На аснове інфармацыі, атрыманай падчас расследаванняў, ліга не прыйшла да высновы, што зброя, пра якую ідзе гаворка, належала Марэнту, была прынесена ім у начны клуб або дэманстравалася ім даўжэй за кароткі перыяд. Расследаванне таксама не выявіла, што ў Марэнта быў з сабой пісталет падчас паездак з камандай ці ў любой установе НБА, а ўлады Каларада не знайшлі дастатковых падстаў для абвінавачання Морэнта ў злачынстве», – сказана ў паведамленні.

Нагадаем, што Морэнт быў заўважаны з пісталетам падчас прамога эфіру ў сацыяльнай сетцы. На відэа гулец танчыць топлес у начным клубе, а затым паднімае пісталет над галавой.