Усе навіны

Томпсан падчас матчу паказаў Бруксу, што ў яго 4 чэмпіёнскія пярсцёнкі

19 сакавіка 2023, 09:56

Атакуючы абаронца «Голдэн Стэйт» Клей Томпсан седзячы на лаўцы запасных у матчы супраць «Мэмфіса» паказаў форварду Дылану Бруксу чатыры пальцы, якія азначаюць чатыры чэмпіёнскія пярсцёнкі.

«Уорыарз» прайгралі 11-ы гасцявы матч запар, саступіўшы з лікам 119:133.

Томпсан набраў 14 ачкоў, рэалізаваўшы 6 з 17 з гульні.