Усе навіны

Леўчанка павіншавала з Днём Волі: «Веру, што мая краіна стане вольнай»

25 сакавіка 2023, 15:52

Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі і супрацоўніца Nike Алена Леўчанка павіншавала беларусаў з Днём Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

У сваім інстаграм спартсменка апублікавала гісторыі на англійскай мове з тлумачэннем, чаму Дзень Волі – важнае свята для беларусаў.

«25 сакавіка – адзін з найважнейшых святаў у маёй краіне – Дзень Волі.

25 сакавіка 1918 году абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Тым самым мы аднавілі сваю дзяржаўнасць у сучаснай нацыянальнай форме. Больш за тое, гэта была дэкларацыя таго, што беларусы намераныя быць уласнікамі сваёй краіны, у якой яны хочуць жыць свабодна.

Таксама ўлады БНР дэкларавалі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

З Днём Волі! Я веру, што мая краіна стане свабоднай 🤍❤️🤍», – напісала Леўчанка.