Усе навіны

«Мінск» трэці год запар скончыў сезон Адзінай лігі ВТБ, выйграўшы ўсяго тры матчы

26 сакавіка 2023, 17:04

26 сакавіка «Мiнск» завяршыў сезон, перайграўшы «Астану» (84:69) у матчы лігі ВТБ. Такім чынам, беларуская каманда атрымала трэцюю перамогу ў 32 гульнях сэзону-2022/23 і заняла апошняе месца. «Мiнск» трэці год запар завяршыў сезон Адзінай лігі ВТБ, выйграўшы ўсяго тры матчы.

Антырэкордным па колькасці перамог стаў сезон-2011/12. Тады яна была адзінай у 16 матчах.

Рэкордным стаў сезон-2015/16 – 9 перамог у 30 матчах.