Усе навіны

Лука Дончыч: «Трэба верыць у тое, што мы зможам прайсці ў плэй-оф»

2 красавіка 2023, 11:44

Лідар «Даласа» Лука Дончыч пракаментаваў паразу ад «Маямі» (122:129) і далейшую барацьбу за плэй-оф.

«Кожны раз тая ж праблема. Напад у парадку. Але калі прапускаем 130 ачкоў за чатыры чвэрці, перамагчы цяжка.

Вядома, надзея ёсць. Я заўсёды кажу, што трэба спадзявацца да апошняга моманту. Трэба верыць у тое, што мы зможам прайсці ў плэй-оф», – сказаў Дончыч.