Усе навіны

Упершыню ўсе тры тэхаскія каманды не выйшлі ў плэй-оф НБА

9 красавіка 2023, 11:35

«Сан-Антоніа», «Х'юстан» і «Далас» выбылі з барацьбы за выхад у плэй-оф НБА сезона-2022/23.

Упершыню з 1980 года, калі «Мэверыкс» далучыліся да НБА, у плэй-оф не будзе ніводнай каманды са штата Тэхас.

Апошняй тэхаскай камандай, якая страціла шанцы на выхад у плэй-оф, стаў «Далас» (38-43), які ў пятніцу прайграў «Чыкага» з лікам 112:115 і не прайшоў у плэй-ін.

«Хʼюстан» займае апошняе месца на Захадзе (21-60), «Сан-Антоніа» – перадапошняе (21-59).