Усе навіны

Беларуская баскетбалістка Малашка выбрана на драфце WNBA. Яна можа стаць другой беларускай пасля Леўчанкі, якая згуляла ў лізе

11 красавіка 2023, 08:49

У Нью-Ёрку прайшоў драфт жаночай NBA.

У трэцім раундзе пад агульным 35-м пікам камандай «Чыкага Скай» была абраная 23-гадовая беларуская баскетбалістка Ксенія Малашка. Яна выступала ў жаночай NCAA з 2018 года, куды пераехала пасля выступу за мінскія «Цмокі».

Малашка можа стаць другой беларускай, якая будзе граць у WNBA. Да яе толькі адна беларуска Алена Леўчанка выступала ў лізе за «Шарлот Стынг», «Вашынгтон Місцікс» і «Атланта Дрым».

Да гэтага ў 2001 годзе на драфце была абрана Святлана Вольная, але яна так і не згуляла ў лізе.