Усе навіны

Малашка пра драфт WNBA: «Павіншаваў Ягор Мешчаракоў. Са штаба зборнай ніхто не пісаў, Трафімава не абазначылася. Не здзіўленая – а каго яна любіць і паважае?»

16 красавіка 2023, 16:51

Беларуская баскетбалістка Ксенія Малашка, выбраная «Чыкага Скай» на драфце WNBA, у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» распавяла аб адсутнасці рэакцыі трэнерскага штаба зборнай Беларусі.

– Можа, хтосьці з трэнераў зборнай вас павіншаваў асабіста?

– Так, трэба ўспомніць, хто наогул мяне павіншаваў з беларускага баскетбола. Ягор Мешчаракоў напісаў, за што яму ўдзячная. Ён мне па жыцці шмат дапамагаў, таму было прыемна чуць яго.

[Адміністратар жаночай зборнай] Аляксандр Кудраўцаў напісаў. [Прэс-сакратар федэрацыі] Ганна Маклакова напісала. Насамрэч многія з белбаскетбола павіншавалі.

А што да трэнерскага штаба зборнай… Не, ніхто не пісаў, не тэлефанаваў. І Трафімава таксама ніяк не абазначылася. Ды я і не здзіўленая, калі сапраўды, нічога ад яе не чакала. Чаму? У якасці адказу магу задаць пытанне: а каго яна любiць і да каго ставіцца з павагай?

– У вас з ёй канфлікт?

– Не сказала б. Ці паважаю я яе? Ведаеце, я з людзьмі ці добра, ці ніяк. Наконт Трафімавай магу толькі сказаць, што зла на яе не трымаю, – сказала Малашка.