Усе навіны

Ксенія Малашка: «У федэрацыі баскетбола людзі робяць толькі тое, што ім трэба. Калі чагосьці жадаюць для сваёй карысці, будуць працаваць вельмі старанна, ну а калі іх нешта не дакранаецца, пройдуць міма»

17 красавіка 2023, 14:28

Беларуская баскетбалістка Ксенія Малашка, якую «Чыкага Скай» абраў на драфце WNBA у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» расказала пра сваё стаўленне да Федэрацыі баскетбола Беларусі.

– У курсе, што Федэрацыя баскетбола Беларусі на сваім сайце да гэтага часу так і не паведаміла аб тым, што вас задрафтавалі?

- Шчыра, мне ўсё роўна. Больш за тое, нават не здзіўленая такімі паводзінамі, таму што лічу, што ў федэрацыі людзі працуюць і робяць толькі тое, што ім трэба і калі ім трэба. Калі чагосьці жадаюць для сваёй карысці, то будуць працаваць вельмі старанна, увесь час. Ну а калі іх нешта не дакранаецца, то пройдуць міма, не заўважаць. Вось такія, лічу, сабраліся людзі ў БФБ.

– А вы самі чакалі нейкай рэакцыі ад афіцыйных асобаў з Беларусі?

– Не. І мне асабліва не важна, пахваліць мяне нехта з федэрацыі ці не. Не захацелі – іх справа. Я ўжо патлумачыла, чаму лічу такія паводзіны людзей з БФБ заканамернымі, – сказала Малашка.