Усе навіны

Ксенія Малашка: «30 красавіка стартуе кэмп «Чыкага Скай». Выбар на драфце – гэта яшчэ далёка не гарантыя таго, што ты трапляеш у жаночую НБА»

17 красавіка 2023, 15:42

Беларуская баскетбалістка Ксенія Малашка, якую «Чыкага Скай» абраў на драфце WNBA у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир! » расказала пра свае перспектывы зайграць у жаночай НБА.

– Якія, на ваш погляд, у вас перспектывы зайграць у жаночай НБА?

– Для пачатку самае галоўнае – патрапіць у каманду, атрымаць кантракт, праявіць сябе. Буду выконваць любую ролю, якая прынясе карысць калектыву, што скажуць трэнеры.

– Нешта ведаеце пра каманду «Чыкага Скай»?

– На самай справе моцная каманда, якая ў 2021 годзе выйграла чэмпіянат. Трэніруе калектыў Джэймс Уэйд, гэта стрыечны брат Дуэйна Уэйда з «Маймаі Хіт». Некалькі гадоў таму прызнаваўся трэнерам года ў жаночай НБА. Плюс ведаю, што «Чыкага Скай» дастаткова добра ўкамплектаваны, там насамрэч моцны склад. А яшчэ мне здаецца, што Джэймс нейкі час вучыўся ў маім універсітэце. Можа, таму на мяне і звярнулі ўвагу :).

– Калі пачынаецца актыўная праца з «Чыкага»?

– 30 красавіка стартуе кэмп. Я паеду ў каманду, буду з ёй трэніравацца, праяўляць сябе. Таму што выбар на драфце – гэта яшчэ далёка не гарантыя таго, што ты трапляеш у жаночую НБА. Проста шанцаў стала больш. А далей усё залежыць ужо ад мяне. У любым выпадку буду старацца зрабіць усё, каб зайграць у жаночай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, – сказала Малашка.