Усе навіны

Майк Браўн у другі раз у кар'еры стаў трэнерам года ў НБА

20 красавіка 2023, 10:11

Галоўны трэнер «Сакрамэнта» Майк Браўн прызнаны найлепшым трэнерам сезону-22/23.

Трэнер атрымаў 100 першых месцаў і 500 балаў – гэта ўпершыню ў гісторыі галасавання за ўзнагароду.

Другім стаў Майк Дэйгнолт з «Аклахомы» (164 балы, 48 другіх месцаў). Трэці – Джо Маззула з «Бостана» (77 балаў, 18 другіх месцаў).

Для Майка гэта другая ўзнагарода ў кар'еры. Упершыню гэта адбылося па выніках сезону 2008/09, калі ён трэніраваў «Кліўленд».

Браўн узначаліў «Кінгс» мінулым летам і ўпершыню з 2006 года вывеў каманду ў плэй-оф.