Усе навіны

Джымі Батлер набраў 56 ачкоў і ўстанавіў рэкорд «Маямі» па выніковасці ў плэй-оф

25 красавіка 2023, 09:29

Абаронца «Маямі» Джымі Батлер правёў самы выніковы матч у кар'еры.

У чацвёртай сустрэчы серыі плэй-оф з «Мілуокі» Батлер набраў 56 ачкоў. Ён правёў на пляцоўцы 29 хвілін, выканаў 9 падбораў, 2 перадачы і 1 блок-шот.

Гэта паўтарэнне чацвёртага выніку ў гісторыі плей-оф НБА. Рэкорд рэзультатыўнасці ў матчы плэй-оф належыць Майклу Джордану, які ў 1986 годзе набраў 63 ачкі.

Таксама гэта рэкорд «Маямі» па набраных ачках у плэй-оф. Папярэдні рэкорд належаў Леброну Джэймсу, які набіраў 49 ачкоў у 2014 годзе ў матчы з «Нэтс».

У чацвёртай чвэрці «Маямі» адыграўся з -14 (119:114, 3-1).