Усе навіны
Video

«Маямі» – першая каманда ў гісторыі НБА, якая выйшла ў плэй-оф праз плэй-ін і выйграла серыю

27 красавіка, 10:15

«Маямі» перамог «Мілуокі» ў першым раундзе серыі плэй-оф НБА (4-1).

У заключным матчы «Хіт» у авертайме абгулялі «Бакс» з вынікам 128:126.

«Маямі» стаў першай камандай у гісторыі НБА, якая выйшла ў плэй-оф праз плэй-ін і выйграла серыю.

У плэй-ін яны выйгралі ў «Чыкага» і атрымалі восьмы нумар пасеву. Упершыню з 2012-га восьмы пасеў выбіў першы пасеў («Мілуокі») у першым раўндзе плэй-оф НБА.