Усе навіны

Дылан Брукс: «Не шкадую пра словы ў адрас Леброна»

1 траўня, 15:33

Форвард «Мемфіса» Дылан Брукс адказаў на пытанне, ці не шкадуе пра свае словы ў адрас Леброна Джэймса з «Лэйкерз» на працягу серыі каманд у плэй-оф (2-4).

«Не шкадую, бо я такі і ёсць. Я канкурую, супернічаю», – сказаў Брукс.

Брукс пасля 2-га матчу сказаў, што Леброн «стары», а таксама «люблю правакаваць, ні да каго не маю павагі, пакуль яны не набяруць супраць мяне 40 ачкоў».

Пасля Брукс атрымаў штраф у 25 тысяч долараў, таму што адмовіўся даваць каментар СМІ пасля вылету каманды з плей-оф.