Усе навіны

Стыў Кэр: «Кары – адзін з найлепшых у гісторыі. Гэтак жа адчуваў, калі гуляў з Джорданам»

1 траўня, 22:23

Галоўны трэнер «Голдэн Стэйт» Стыў Кэр падзяліўся думкамі пра Стэфу кары пасля перамогі над «Сакрамэнта» (120:100, 4-3) у плэй-оф.

«Час ад часу трэба нагадваць сабе, што гэта адзін з найлепшых гульцоў у гісторыі.

Я таксама адчуваў, калі гуляў разам з Майклам Джорданам», – сказаў Кэр.

Кары ўстанавіў рэкорд плэй-оф НБА па колькасці набраных ачкоў у 7 – м матчы серыі супраць «Сакрамэнта» – 50 ачкоў.