Усе навіны

«Мінск» стаў чэмпіёнам Беларусі 15-ы раз запар

17 траўня, 21:03

Сёння, 17 мая, «Мінск» абыграў «Гродна-93» (105:63, 3-0 у серыі) і 15-ы раз запар выйграў залатыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Нагадаем, першае чэмпіёнства каманда заваявала ў сезоне 2008/09. Тады «Мінск» называўся «Мінск-2006». У 2012 годзе каманда «Мінск-2006» была перайменавана ў «Цмокi-Мінск». Пад такой назвай клуб выступаў да 1 жніўня 2022 года, калі было прынятае рашэнне памяняць назву на «Мінск».