Усе навіны

Іспанец Гарбахоса стаў новым прэзідэнтам ФІБА-Еўропа

20 траўня, 18:14

Іспанец Хорхе Гарбахоса стаў новым прэзідэнтам ФІБА-Еўропа.

Ён будзе працаваць на гэтай пасадзе наступныя чатыры гады. Гарбахоса перамог на выбарах Прэзідэнта Французскай баскетбольнай Федэрацыі Жана-П'ера Сьюта.

Былы прэзідэнт Тургай Дэмірэль пакідае сваю пасаду пасля дзевяці гадоў знаходжання на чале Еўрапейскай арганізацыі. Ён атрымаў званне ганаровага прэзідэнта ФІБА-Еўропа.

Гарбахоса правёў 167 міжнародных матчаў і заваяваў шэсць медалёў у складзе зборнай Іспаніі. Апошнія сем гадоў ён знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта федэрацыі баскетбола Іспаніі, якую цяпер вымушаны будзе пакінуць.